- Абноўлена 04.12.2019 12:13

Удзельнікі рэкалекцый «Сужэнскіх сустрэч» — пра жыццёвыя змаганні сужэнцаў за сваё сямейнае шчасце. Гэта гісторыі пра тое, як пары змаглі справіцца з цяжкасцямі ў сваіх адносінах.
Магчыма, гэтыя аповеды дапамогуць камусьцi знайсці выйсце з тупіку і дададуць надзеі. Чарговая гісторыя — пра сям’ю Ганны і Юрыя Лугаўцовых.
Ганна Лугаўцова:
«Разам мы ўжо больш за 11 гадоў. У нас трое дзяцей: Эвеліна, Цімафей і Вераніка.
«Разам мы ўжо больш за 11 гадоў. У нас трое дзяцей: Эвеліна, Цімафей і Вераніка.
Канешне, усё пачыналася са светлага, чыстага, цудоўнага кахання, з даверу і ўпэўненасці ў будучыні. Але ўжо хутка з’явіліся першыя цяжкасці, і, як вынік, сваркі, узаемныя абвінавачванні.
Канешне, усё пачыналася са светлага, чыстага, цудоўнага кахання, з даверу і ўпэўненасці ў будучыні. Але ўжо хутка з’явіліся першыя цяжкасці, і, як вынік, сваркі, узаемныя абвінавачванні.
Адносіны псаваліся не толькі адно з адным, але мы сталі аддаляцца і ад Бога. Я вінаваціла ва ўсім халоднасць мужа, а ён і зусім перастаў дзяліцца са мной сваімі перажываннямі. Сітуацыя ў сям’і не абмінула і дзяцей — усю раздражнёнасць і негатыў мы вылівалі і на іх. Мы разумелі, што павінны штосьці рабіць, але не ведалі, што.

Праграма пабудавана так, што, нягледзячы на колькасць прысутных пар, асноўны час праводзяць сужэнцы толькі разам. Выразна памятаю тое пачуццё спакою, радасці, пяшчоты, даверу да Сашы і вялікай удзячнасці Богу за нашу сям’ю, за майго мужа.
Не скажу, што вельмі проста было паехаць. У апошні момант столькі ўсяго навалілася — я ўжо падумвала здацца, але, хвала Богу, атрымалася. Гэтыя няпоўныя двое сутак змаглі перавярнуць нашы адносіны. Змаглі адкрыць набалелыя раны — але не для таго, каб стала яшчэ больш балюча, а для разумення і прабачэння.
На ўікэндзе ўсё было створана для нашага яднання — ніхто нічога не раіў, не вучыў жыць. Нам проста стварылі ўмовы для нашых зносінаў. Я адкрыла нанава для сябе свайго мужа. Аказалася, што ён застаўся такім жа пяшчотным, рамантычным, любячым, клапатлівым, якім і быў раней. Толькі мне перашкаджалі гэта ўбачыць назапашаныя і нявыказаныя крыўды, непрабачэнне і меркаванне, быццам я ведаю ўсё лепш.

Гэта няспынны працэс удасканалення. Таму ўдзел у рэкалекцыях плаўна перацёк ва ўдзел у малой групцы руху пры нашай парафіі.
Гэта няспынны працэс удасканалення. Таму ўдзел у рэкалекцыях плаўна перацёк ва ўдзел у малой групцы руху пры нашай парафіі.
Станоўчыя змены адбываюцца не толькі ў нашых адносінах, але і ў адносінах з Богам, што для мяне было вельмі важным. Я заўсёды разумела, што без Яго не можа быць сапраўднай сям’і. Я бясконца шчаслівая і поўная надзеі. Мы ўпэўнены, што “Сужэнскія сустрэчы” — гэта цудоўная магчымасць для сем’яў адкрыць нанава сваё каханне!»

Рэкалекцыі для вашага сужэнства:
З 20 па 22 красавіка «Сужэнскія сустрэчы» ладзяць чарговыя рэкалекцыі ў в. Ляскоўка (Бараўляны) у цэнтры «Карытас». Яны могуць стаць часам абнаўлення і вашага кахання!
Да восені магчымасці трапіць на рэкалекцыі больш не будзе!
Кантактныя нумары: Вольга +375 29 779 19 03 Аляксандр +375 29 250 06 99